Сінод БПЦ падзякаваў Лукашэнку за падтрымку хрысціянскіх каштоўнасцяў

президентСінод Беларускай Праваслаўнай Царквы выказаў падзяку прэзідэнту Беларусі за падтрымку традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў падчас пасяджэння, якое адбыўся 13 ліпеня ў Епархіяльным упраўленні ў Мінску.

“Варта выказаць глыбокую падзяку Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за падтрымку традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, прызнанне іх значнасці ў беларускай нацыянальнай культуры і важнасці для жыцця сучаснага чалавека”, – гаворыцца ў падзяцы, паведамляе church.by.

Таксама Сінод БПЦ выказаў надзею на ўмацаванне добрых адносінаў паміж прэзідэнтам Беларусі і Праваслаўнай Царквой.

Мітрапаліт Павел нагадаў прыстуным словы прэзідэнта аб значнасці праваслаўных каштоўнасцяў, сказаныя ў студзені падчас уручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі