У Беларусі забаранілі рэкламу гарэлкі пад выглядам пітной вады
У Беларусі забаранілі рэкламу гарэлкі пад выглядам пітной вады. Увядзенне забароны на рэкламу парасонавых брэндаў вытворцаў алкаголю і тытуню ў краіне прадугледжана законам ад 10 ліпеня 2015 года №285-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе». Дакумент апублікаваны 14 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У законе сказана, што рэклама, якая падобная да рэкламы алкаголю, не дапускаецца ў месцах, дзе забаронена размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы алкагольных напояў. Нельга рэкламаваць прадукцыю названым спосабам і падчас культурных, спартыўных, адукацыйных і іншых гуманітарных мерапрыемстваў.
Рэклама, якая падобная да рэкламы тытуневых вырабаў, недапушчальная.
Выключэннем з гэтага правіла з’яўляюцца выпадкі, калі рэклама ўяўляе сабой дадзеныя аб арганізацыі, грамадзяніне, вытворчым або гандлевым аб’екце, а таксама іншым аб’екце абслугоўвання. Гэта актуальна для выпадкаў, калі рэклама размяшчаецца (распаўсюджваецца) на паказальніку (шыльдзе) або выраблена ў фармаце інтэрв’ю, дзе распавядаецца аб дзейнасці асобы або арганізацыі.
Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля таго, як ен быў афіцыйна апублікаваны.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)