У Мінску п’яны кіроўца на газонакасілцы раз’яжджаў па тратуары

газонокосилкаУ Мінску затрыманы кіроўца газонакасілкі з амаль дзесяціразовым перавышэннем нормы ўтрымання алкаголю ў крыві.

Як сказалі ў АДАІ Маскоўскага раёна, відавочцы паведамілі, што ў раёне перасячэння праспекта Дзяржынскага з вуліцай Уманскай па тратуары на газонакасілцы ездзіць п’яны.

Парушальніка затрымалі. Як высветлілася, ён быў на працы і газонакасілачная тэхніка належыць аднаму з прадпрыемстваў раёна.

Складзены пратакол у сувязі з выпускам на працу п’янага работніка, утрыманне алкаголю ў крыві якога было амаль 3,14 праміле.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі