У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі для сем’яў

рэкалекцыіУ Навагрудку каталіцкія законныя сёстры назарэтанкі з 6-13 ліпеня правялі ў назарэтанскім кляштары тэматычныя рэкалекцыі для сем’яў «Божае Слова ў жыцці сям’і». Узначаліў рэкалекцыі кс. Мікалай Ціхановіч з парафіі Святой Троіцы з Глыбокага. Удзел узялі сем’і вернікаў са Смаргоні, Гродна, Навагрудка, Ліды і Мінска, а таксама з Масквы.

Падчас рэкалекцыяў штодня адбываліся Святыя Імшы, канферэнцыі, малітвы праслаўлення, размовы са святаром і сёстрамі. Дарослыя вучыліся адчуваць Божую прысутнасць праз медытацыю, дзеці займаліся ў розных узроставых групах, паведамляе catholic.by.

Напрыканцы рэкалекцыяў тры ўдзельніка далучыліся да свецкага Таварыства Святой Сям’і з Назарэта.

З 24 па 29 ліпеня ў Навагрудку пройдуць курсы-рэкалекцыі для кансультантаў сямейнага жыцця на тэму “Выхаванне дзяцей у сям’і”, арганізаваныя Радай па cправах cям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі