Вернікі з Салігорска здзейснілі веласіпедную пілігрымку ў Чанстахову
Вернікі-каталікі, у т.л. чатыры францысканскія манахі, якія 14 чэрвеня вырушылі з Салігорска ў польскую Чанстахову, пераадолелі адлегласць ў 930 кіламетраў. Удзел у пілігрымцы ўзяў 21 вернік.
Пілігрымы выехалі з Салігорска пасля нядзельнай Святой Імшы ў касцёле святога Францішка. У першы дзень яны праехалі 91 км да вёскі Сіняўкі, дзе заначавалі ў намётах. Цягам другога дня пілігрымы дабраліся да дзіцячага санаторыя “Сасновы Бор”, якому прывезлі ў падзяку за гасціннасць падарункі, – новы спартыўны інвентар. Цягам трэцяга дня пілігрымы наведалі па дарозе касцёлы ў Івацэвічах і Косаве, а таксама Косаўскі і Ружанскі замкі, пасля чаго спыніліся ў дамах ружанскіх каталікоў з парафіі Святой Троіцы, разам з якімі маліліся за Святой Імшой, паведамляе catholic.by.
У наступныя дні пілігрымы начавалі ў Свіслачы, а далей – у Польшчы, у парафіі Божага Провіду ў Міхалова, у Бельску Падляскім, у Лосіцах, у Волі Гулоўскай, дзе ў старадаўнім санктуарыі кармелітаў 1548 года знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай і ў Зволені, дзе адбылася супольная вечарына з мясцовымі аматарамі веласіпедаў.
Таксама пілігрымы пабывалі ў Шыдлоўцы, бліз якога знаходзіцца кляштар сясцёр кларысак, якія прывіталі беларусаў, у Радошыцах, у вёсцы Святая Ганна, дзе месціцца санктуарый святой пры кляштары сясцёр дамініканак. На трынаццаты дзень веласіпедысты прыбылі ў санктуарый Маці Божай Чанстахоўскай, дзе 26 чэрвеня адбылася Святая Імша беларускай групы перад цудадзейным абразом Маці Божай, якую ўзначаліў пробашч салігорскай парафіі а. Сабеслаў Тамаля OFM.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)