Завяршылася грэка-каталіцкая пешая пілігрымка з Віцебска ў Полацк

грэка2Пешая пілігрымка з Віцебску ў Полацк, якой штогод ідуць цягам шасці дзён грэка-каталікі з усёй Беларусі, завяршылася 12 ліпеня малітоўным святам ў полацкай царкве святой Параскевы. У 21-ы раз пілігрымы прайшлі ад месца ў Віцебску, дзе загінуў каталіцкі святы Язафат Кунцэвіч, да муроў Сафійскага сабора ў Полацку, дзе загінулі пяць уніяцкіх манахаў – полацкіх пакутнікаў – забітых жаўнерамі рускага цара Пятра І.

Ад пачатку ўдзел у пілігрымцы ўзялі 46 пілігрымаў, па дарозе да іх далучыліся іншыя вернікі. У крыжа на месцы колішняй рэзідэнцыі біскупа Кунцэвіча ў вёсцы Струнне ля Полацка ў набажэнстве ўдзельнічалі больш за сто пілігрымаў, паведамляе catholicnews.by.

У Полацку, адпачыўшы ў стараабрадскай паморскай царкве, дзе пілігрымаў заўжды гасцінна прымае яе прадстаяцель а. Пётр Арлоў, вернікі прайшлі да Сафійскага сабора, дзе адбылося набажэнства, а потым прыйшлі ў прадмесце Полацка, дзе знаходзіцца царква святой Параскевы. Ля царквы пілігрымаў прывітаў Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Некалькі дзесяткаў гадоў таму традыцыя пілігрымкі запачаткавалася з ініцыятывы грэка-каталіцкага святара Валерыя Алексейчука – цяпер уладыкі Бенедыкта, дапаможнага біскупа Львоўскага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі