Беларусы працягваюць перамагаць на парафіядах у Варшаве і ў Івянцы
Каталіцкая моладзь з парафіяў Гродзеншчыны, якая ўдзельнічае ў 27-ай Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі, што працягнецца ў Варшаве да 18 ліпеня, 14 ліпеня атрымала чарговыя ўзнагароды.
Чарговымі пераможцамі сталі юныя каталікі з парафіяў Гродна-Аўгустоўка і Росі, якія занялі першыя тры месцы па шашках ў ліцэйскай і гімназічнай катэгорыях, 1 і 3 месцы ў конкурсе рэлігійных ведаў ў ліцэйскай катэгорыі, а таксама 3 месцы па арыентыровачным бегу ў ліцэйскай і гімназічнай катэгорыях, паведамляе catholic.by.
Ад Беларусі ў Міжнароднай парафіядзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі 20 парафіяў Гродзеншчыны.
У Івянцы працягваецца VI Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 15 ліпеня другі дзень Парафіяды пачаўся Святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Юзаф Сярпейка. У гэты дзень, насуперак дажджу, адбыліся спаборніцтвы па бегу на кароткую і доўгую дыстанцыю, міні-футболе і валейболе, настольным тэнісе. Таксама быў праведзены тэматычны конкурс малюнка “На Беларусі Бог жыве!”. Напрыканцы дня каманды паказалі загадзя падрыхтаваныя тэатральныя пастаноўкі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)