Дабрачынная акцыя «Партфель першакласніка» праходзіць у Мінску

школьникиДабрачынная акцыя «Партфель першакласніка» праходзіць у Мінску да 25 жніўня — ў ГУМе, ЦУМе, універмагах «Беларусь» і «Кірмаш», у гандлёвым доме «На Нямізе».

Як паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, удзельнікі акцыi змогуць дапамагчы малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям сабраць дзяцей у школу, купіўшы ў адной з гэтых крам школьныя прыналежнасці для будучых першаклашак. Валанцёры перададуць падарункі ў «Беларускую асацыяцыю шматдзетных бацькоў», паведамляе БЕЛТА.

Можна таксама пералічыць грошы на рахунак Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў»: р / с 3015000000307 у ААТ «Беларусбанк», г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18, код 975, УНП 100534074 з паметкай «Партфель першакласніка».

Партфелі з падарункамі дзецям ўручаць 26 жніўня ў кінатэатры «Піянер».

Акцыю праводзяць камітэт па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама, Мінская арганізацыя ГА «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» і Мінская арганізацыя ГА «БРСМ».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі