Епіскап Брэсцкі ўзначаліў юбілейную службу ў адным з найстарэйшых храмаў рэгіёну

КобринЕпіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан 12 ліпеня ўзначаліў святочнае богаслужэнне ў Петрапаўлаўскай царкве ў Кобрыне з нагоды 550-годдзя асвячэння храма.

Пры вялікім збегу прыхаджанаў іншых храмаў ўладыка Іаан узначаліў Боскую Літургію ў саслужэнні благачыннага цэркваў Кобрынскай акругі пратаіерэя Багдана Хомы, настаяцеля храма пратаіерэя Аляксандра Канцэвіча і кобрынскага духавенства. Па заканчэнні Боскай літургіі адбыўся хросны ход вакол храма, паведамляе ekklisia.by.

Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан 13 ліпеня здзейсніў паездку па храмах, якія будуюцца і рэстаўруюцца ў Светлагорскім благачынні, наведаўшы сабор Перамянення Гасподняга, Петрапаўлаўскі храм і храм свяціцеля Кірыла Тураўскага ў Светлагорску, а таксама храм вялікапакутніцы Варвары ў Баравіках. У храме Пятра і Паўла ўладыка Стэфан здзейсніў паніхіду па спачылым клерыкам, паведамляе eparhiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі