ІДІЛ узмацняе прапаганду сярод рускамоўных

іділНа нядаўнім саміце БРІКС міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што 2000 расейцаў у дадзены момант удзельнічаюць у баявых дзеяннях у Сірыі і Іраку.

У чэрвені кіраўнік Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў заявіў, што тэрарыстычныя арганізацыі, у тым ліку і ІДІЛ вядуць вярбоўку сярод расейцаў. Патрушаў, заклікаючы сакрэтныя службы да супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння вярбоўцы ў тэрарыстычныя арганізацыі, заявіў, што «няма ніякай магчымасці» спыніць прыток баявікоў.

За апошнія тыдні ІД адкрыла рускамоўныя акаўнты «Фурат медыя», свайго прадстаўніцтва ў СМІ, у Twitter і Facebook. Праз «Фурат медыя» дадзеная тэрарыстычная арганізацыя заявіла аб стварэнні правінцыі Паўночны Каўказ на тэрыторыі Расіі. Здымаюцца таксама відэаролікі з інтэрв’ю рускамоўных баявікоў. Раней у рускамоўных крыніцах ІДІЛ публікаваліся толькі перакладзеныя версіі арабамоўных ролікаў. Зараз сярод жыхароў Расіі распаўсюджваецца друкаваная, аўдыё- і відэапрадукцыя прапагандысцкага характару, вырабленая ў Іраку і Сірыі. У цяперашні час рускамоўныя старонкі «Фурат» у сацыяльных сетках былі заблакаваныя.

Праблемай з’яўляецца таксама і тое, што раней разрозненыя расійскія экстрэмісцкія крыніцы аб’ядноўваюцца ў прафесійна дзейсныя СМІ. Па паведамленнях «Wall Street Journal«, «Фурат» вырас з сайта FiSyria, які належыць групе чачэнскіх баевікоў, узначаленых Амарам аль-Шышані. З пераездам аль-Шышані ў Сірыю, сайт фактычна стаў рускамоўным прапагандысцкім сайтам ІДІЛ, з дапамогай якога плануецца аб’яднаць рускамоўных баевікоў у Сірыі, Іраку, Расіі і сярэднеазіяцкім рэгіёне былога СССР.

На думку некаторых экспертаў, актыўнасць ІД у краінах былога СССР можа быць выкарыстана расійскім кіраўніцтвам як аргумент у спробе пераканаць сваіх заходніх калегаў згарнуць блакаду, выкліканую крызісам ва Украіне.

Па матэрыялах Asia News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі