Кіраўнік «Талібана» мула Амар выказаўся ў карысць перамоваў з Кабулам

муллаКіраўнік руху «Талібан» мула Амар ухваліў правядзенне перамоваў з урадам краіны. Ен адзначыў, што мэта дыялогу – пакончыць з акупацыяй тэрыторыі дзяржавы замежнымі сіламі.

Мула Амар звярнуўся да ўсіх мусульманаў з нагоды заканчэння Рамадана. Кіраўнік «Талібана» заклікаў іх аб’яднацца. Ен, акрамя таго, паабяцаў вернікам, што будзе працягваць святую вайну (джыхад) да поўнай перамогі. У прыватнасці, усе замежныя войскі павінны пакінуць тэрыторыю краіны, паведамляе Бі-бі-сі. 

Першыя перамовы, афіцыйна арганізаваныя паміж прадстаўнікамі ўрада Афганістана і руху «Талібан», адбыліся на поўначы Пакістана 8 ліпеня.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі