Пад Баранавічамі ўшанавалі памяць растраляных у вайну святароў

ПалонкаУ Палонцы пад Баранавічамі каталікі з парафіі Маці Божай Шкаплернай 13 ліпеня ўшанавалі памяці святароў і свецкай інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, у т. л. тагачаснага пробашча парафіі кс. Вінцэнта Кураса CSMA.

Удзел у Святой Імшы аб растраляных святарах узялі тэрытарыяльны настаяцель айцоў міхалітаў у Беларусі кс. Мар’ян Хаменя, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску кс. Генадзь Кухарэвіч, пробашч парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы кс. Павел Врубель, а таксама сястра Антаніна Лісоўская з супольнасці сясцёр міхалітак, паведамляе catholic.by.

Прамаўляючы гамілію, кс. Генадзь Кухарэвіч нагадаў абставіны гераічнага жыцця і смерці кс. Вінцэнта, а таксама словы хрысціянскага філосафа Тэртуліяна: “Кроў хрысціянаў становіцца насеннем для хрысціянаў”.

Ксёндз Вінцэнт, які належаў да таварыства Святога Міхала Арханёла (міхалітаў), быў дырэктарам дома сірот у Дзеткавічах – вёсцы ля Палонкі. Пасля закрыцця дзіцячага дома ў 1939 годзе святар застаўся з вернікамі. У 1942 годзе ён быў абвінавачаны ва ўкрыванні габрэйскіх дзяцей і 13 ліпеня расстраляны пад Баранавічамі разам з іншымі святарамі, якія працавалі на гэтых абшарах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі