З Магілёва ў Баркалабава пройдзе хросны ход

ходХросны ход у гонар цудатворнага абраза Маці Божай Баркалабаўскай пройдзе 23-24 ліпеня ад муроў старажытнага праваслаўнага Мікольскага манастыра ў Магілёве да манастыра Ушэсця Гасподняга ў вёсцы Баркалабава, дзе знаходзіцца цудатворны абраз.

40-кіламетровы маршрут шэсця пройдзе па трасе Магілёў-Быхаў праз вёскі Буйнічы, Сялец, Салтанаўку, Навасёлкі, Дашкаўку, Стайкі, Бароўку, Ляды. 23 ліпеня пасля набажэнства ў Нікольскім жаночым манастыры крыжаходцы вырушаць ў шлях у 7.00. Прывалы для адпачынку і малітвы будуць зробленыя ў Буйнічах, Салтанаўцы і Дашкаўцы, дзе ў 14.00 адбудзецца абед. У Баркалабава вернікі прыйдуць у 19.00, пасля чаго прымуць удзел у вячэрняй службе і размесцяцца на начлег, паведамляе mogeparhia.by.

24 ліпеня ў 9.00 пачнецца святочная Боская Літургія.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі