Адзін з найстарэйшых сірыйскіх хрысціянскіх храмаў пераўтвораны ў мячэць

вандализмАдна з найстарэйшых хрысціянскіх цэркваў у захопленым баявікамі ІДІЛ сірыйскім Масуле – халдэйская царква святога Язэпа – пераўтвораная ў мячэць.

Купал старадаўняга храма, размешчанага ў квартале Майдан у Старым горадзе, выфарбаваны ў чорны колер, з сакральнай пабудовы знятыя крыжы. Новая мячэць носіць імя забітага ірацкай паліцыяй аднаго з палявых камандзіраў ІДІЛ, паведамляе fides.org.

Раней такі жа лёс напаткаў старадаўні храм святога Яфрэма.

Сірыйскія хрысціяне не губляюць надзеі на вызваленне горада ад баевікоў ІДІЛ. «Ваенная аперацыя па вызваленні Масула ад ІДІЛ павінна пачацца пасля заканчэння Рамадана, – кажа святар Пол Мекі. – Зараз ваенныя вядуць наступ у правінцыі Анбар, каб вызваліць Рамадзі. Наступны на чарзе, магчыма, Масул».

У Індыі ў царкве святога Тамаша ў Таепурэ у акрузе Надзія ў Заходняй Бенгаліі ў ноч на 14 ліпеня быў разбураны алтар і пашкоджаная даразахавальніца, паведамляе asianews.it.

Па дадзеных паліцыі, з царквы нічога не скрадзена. Храм знаходзіцца ў раёне з высокай шчыльнасцю насельніцтва, але ніхто з мясцовых жыхароў не чуў нічога падазронага.

Прэзідэнт Глабальнага савета індыйскіх хрысціянаў Саджан Джордж нагадаў, што мястэчка Таепурэ знаходзіцца ў 25 км ад Ранагхата, дзе ў сакавіку была згвалтаваная пажылая каталіцкая манахіня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі