Фестываль у гродзенскай кірсе наведаў пасол Фінляндыі

лютерУ Гродне ў Лютэранскай Царкве супольнасці святога Яна з 6 па 12 ліпеня праходзіў фестываль арганнай і камернай музыкі.

На працягу тыдня перад жыхарамі Гродна выступалі лепшыя арганісты і выканаўцы камернай музыкі з Беларусі, Расіі і Літвы. Відэазапісы канцэртаў можна ўбачыць на сайце luther.by.

У якасці слухача на адзін з канцэртаў прыехаў пасол Фінляндыі ў Літве і Беларусі Хары Мякі-Рейнікк.

«Неабходнасць такога свята для жыхароў і гасцей горада ёсць, – кажа пастар Уладзімір Татарнікаў. – Мы прыкладзем усе намаганні, каб у наступным годзе правесці другі міжнародны фестываль арганнай і камернай музыкі ў Гродне”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі