Іспанцы ўзмацнілі меры бяспекі ў знакамітых саборах
У каталіцкіх саборах Іспаніі ўводзяцца ўзмоцненыя меры бяспекі для прадухілення магчымых тэрактаў.
Дырэктар па бяспецы сабора Сант’яга і Альмудэна ў Мадрыдзе Рыкарда Санс растлумачыў: «У нашай краіне 69 сабораў. Паколькі нашай мэтай з’яўляецца забеспячэнне бяспекі асобаў, якія наведваюць саборы, мы, у першую чаргу, павінны засяродзіцца на самых папулярных саборах. Гэта Альмудэна і сабор Сант’яга-дэ-Кампастэла», – паведамляе religionconfidencial.com.
Штогод сабор Сант’яга наведваюць 4 мільёны чалавек, Альмудэна -2 мільёны. З гэтага часу ўнутраная ахова сабораў будзе ўвесь час ўзаемадзейнічаць з паліцыяй і грамадзянскай гвардыяй.
«Міністэрства ўнутраных справаў павысіла ўзровень небяспекі з 3 на 4. Максімальны ўзровень небяспекі ў дадзеным выпадку – 5», – кажа Санс, які пералічвае тры магчымыя пагрозы: напад джыхадзістаў, атакі прыхільнікаў левых груповак, вандалізм.
У Іспаніі знаходзяцца 22 святыні, абвешчаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА. Аб’ектам нападаў могуць таксама стаць сотні тысячаў людзей, якія наведваюць каталіцкія школы і сацыяльныя сталовыя пры парафіях.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)