Ліга чэмпіёнаў: БАТЭ абыграў «Дандолк» – 2:1

батэ1Барысаўскі БАТЭ 15 ліпеня абыграў ірландскі «Дандолк» у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў з лікам 2: 1. Галы ў барысаўчан забілі Карніцкі (7), Яблонскі (38), у ірландцаў – Макмілан (32).

На «Арэне-Барысаў» гульню глядзелі каля 11,5 тыс. гледачоў.

Лік у першым матчы адпавядае гульні, заявіў на прэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч.

Матч у адказ пройдзе 22 ліпеня ў Дандолке.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі