У Пінску п’яныя «казакі» з Расiі збілі студэнта

наручникиУ Пінскiм раёне траіх п’яных удзельнікаў коннага паходу Масква-Берлін затрымала міліцыя за збіцьцё мясцовага студэнта. Двое сутак расейцы правялі ў ізалятары часовага ўтрымання ГАУС.

10 ліп Пінскі міжраённы аддзел СК прад’явіў ім абвінавачанне ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК РБ).

Пінская міжраённая пракуратура санкцыянавала арышт расейцаў на два месяцы на час папярэдняга расследавання, піша «Вячэрні Брэст».

П’яныя расейцы ноччу збілі маладога чалавека, які пражывае ў інтэрнаце Пінскага аграрна-тэхналагічнага каледжа ў вёсцы Галева, пашкодзілі халадзільнік, ўваходныя дзверы, разбілі шкляную вазу.

Удзельнікам коннага паходу для пражывання адвялі цэлы паверх у інтэрнаце каледжа. Пацярпелы жыве на іншым паверсе. Прыезджыя заявіліся да яго ў пакой і збілі. Канфлікт нібыта паўстаў з-за дзяўчыны, з якой у дзень засялення ў інтэрнат пазнаёміліся і расіяне.

Арганізатары паходу і яго ўдзельнікі асудзілі правіну сваіх арыштаваных таварышаў. Абвінавачаныя ў злосным хуліганстве завочна ўжо пазбаўленыя ўсіх узнагарод, атрыманых у ходзе экспедыцыі, якая доўжылася 40 сутак. Конны паход стартаваў 30 мая у Маскву, казачыя дружыны збіраюцца паўтарыць маршрут рускіх кавалерыстаў ў гады Другой сусветнай вайны.

Планавалася, што паход завершыцца ў Берліне 12 жніўня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі