Абвешчаны запіс у пілігрымку ў гонар сясцёр-пакутніцаў з Навагрудку, а таксама ў экуменічную ў Вільню
У шосты раз з 25 па 31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка ў Навагрудак да месца пакутніцкай гібелі 11 каталіцкіх сясцёр-назарэтанак, растраляных у 1943 годзе заместа закладнікаў-вяскоўцаў. Пілігрымы пад кіраўніцтвам кс. Віталія Сідоркі і кс. Дзмітрыя Дубовіка вырушаць у шлях 25 ліпеня ад касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне ў мікрараёне Дзевятоўка пасля Святой Імшы, якая распачнецца ў 8.45.
У Навагрудку 31 ліпеня ў 17.00 адбудзецца Святая Імша на месцы гібелі благаслаўлёных назарэтанак у Батароўскім лесе ля горада. У ноч на 1 жніўня ў касцёле Перамянення Пана (у Белай Фары) адбудзецца Начное чуванне і Святая Імша у 4.30 – час растрэлу сясцёр, паведамляе grodnensis.by.
З 7 па 10 жніўня адбудзецца чарговая пешая пілігрымка па маршруце Гродна – Рось праз Квасоўку, Вялікія Эйсманты і Рэплю (працяг шляху 75 кіламетраў) ў санктуарый Ісуса Журботнага, дзе ў галоўным алтары месціцца цудатворная 400-гадовая фігура ісуса Журботнага. Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 5 жніўня ў 20.00 у парафіяльным касцёле ў Гродна-Паўднёвым.
18-25 жніўня адбудзецца XXIII экуменічная пілігрымка ў санктуарый Маці Міласэрнасці ў Вільне па маршруце Беласток-Гродна-Вільня. Да ўдзелу запрашаюцца беларусы, якія маюць візу.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)