На Гродзеншчыне прайшлі хрысціянскія дзіцячыя злёты

каникулыУ вёсцы Ішчална на Гродзеншчыне з 13-17 ліпеня праходзіў дзіцячы каталіцкі летнік “Канікулы з Богам”. Цягам пяці дзён у малітве і гульнях час разам бавілі дзеці і падлеткі з парафіяў святога Максіміліяна Кольбэ і блажэннага Станіслава ў Каробчыцах і апостала Якуба ў Цудзэнішках.

На пачатку змены дзеці гулялі ў гульню “Добры пастыр”, абіраючы метадам жараб’ёўкі ўдзельніка летніка, аб якім будуць клапаціцца цягам пяці дзён. Штодня адбывалася Святая Імша, катэхэза, інтэлектуальныя і спартовыя гульні, прагляд хрысціянскіх фільмаў, паведамляе catholicnews.by.

У Парэччы пад Скідзелем з 14 па 17 ліпеня ў пяты раз праходзіў праваслаўны злёт выхаванцаў нядзельных школаў Скідзельскага благачыння. Першы дзень злёту пачаўся набажэнствам на пачатак добрай справы, якое адслужылі душпастыры летніка – святары а. Сергій Цвірко, а. Вячаслаў Гаплічнік і а. Антон Сямілет.

У якасці спонсарскай дапамогі дзецям было прадастаўленае права бясплатнага наведвання аквапарку «Азёрны» пры аднайменным санаторыі, паведамляе orthos.org.

Выхаванцы нядзельнай школы пры Траецкім саборы Слоніма 16 ліпеня здзейснілі паломніцкую паездку ў Успенскі Жыровіцкі манастыр. У гэты ж дзень настаяцель Уваскрасенскага храма ў аграгарадку Лукі пад Карэлічамі іерэй Анатоль Шэлест разам з настаяцелем Траецкага храма ў пасёлку Мір пратаіерэем Паўлам Лукашэвічам наведалі аздараўленчы лагер «Веселка» з гутаркай пра святых Царскіх пакутнікаў – сям’ю рускага імператара Мікалая Раманава, соообщает http://eparhia.by/novogrudskaja-eparkhija.html.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі