У Калумбіі натоўп меўся здзейсніць самасуд над забойцай святара
У калумбійскім горадзе Мантэрыя 15 ліпеня ў рызніцы перад пачаткам Святой Імшы быў забіты пажылы святар Луіс Леон Перэйра, які служыў у горадзе 48 гадоў.
Злачынца трапіў у царкву з мэтай рабавання і расправіўся са святаром, застаўшы яго ў царкве. Затым ён бег, але на вуліцы быў схоплены натоўпам мясцовых жыхароў, якія мелі намер зладзіць над ім самасуд. Адбыліся сутыкненні паміж імі і прыбылай паліцыяй. Больш за сто паліцэйскіх былі вымушаныя ўмяшацца, каб звезці забойцу, паведамляе ru.radiovaticana.va.
Біскуп выказаў смутак у сувязі з частымі злачынствамі ў гэтым горадзе і ва ўсёй краіне, назваўшы іх следствам маральнай і грамадскай дэградацыі. Напярэдадні свята Найсвяцейшай Панны Кармельской біскуп заклікаў вернікаў быць стрыманымі ў народных святах на знак памяці пра загінулага святара.
На наступны дзень у Севіллі 75-гадовы святар Карлас Марцінес Перэс быў забіты на парозе свайго дома па вяртанні са Святой Імшы ў кляштары святога Леандра. Святар памер ад удару нажом, нанесенага мужам яго пляменніцы, які пад вечар быў арыштаваны і дастаўлены ў псіхіятрычную бальніцу.
Забойца Перэса абвінавачвае сваю ахвяру ў тым, што святар стаў «правалам яго шлюбу».
Айцец Карлас Марцінес быў доктарам гістарычных навук, магістрам эканомікі, геаграфіі і гістарычных навукаў, а таксама парафіяльным святаром у трох парафіях – святых Ісідара, Ільдэфонса і Жака і капеланам у кляштары святога Леандра.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)