У Мінск дастаўленая частачка Рызы Гасподняй

ризаУ мінскі праваслаўны храм Аляксандра Неўскага 19 ліпеня былі дастаўленыя для пакланення каўчэг з частачкай Рызы Гасподняй, дакладны спіс цудатворнай Толгскага абраза Прасвятой Багародзіцы і абраз свяціцеля Ігната (Бранчанінава) з частачкай яго мошчаў.

Рэліквіі, дастаўленыя з Увядзенскага Толгскага жаночага манастыра ў расійскім Яраслаўлі ў суправаджэнні настаяцельніцы Толгскай мясціны ігуменні Варвары (Траццяк) з сёстрамі і настаяцельніцы Гродзенскага Раство-Багародзічнага жаночага стаўрапігіяльнага манастыра ігуменні Гаўрыілы (Глухавай) у мінскай святыні сустрэў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, а таксама духавенства і вернікі Мінска, паведамляе church.by.

Пад перазвон званоў епіскап Антоні ўнёс каўчэг з частачкай Рызы Гасподняй ў храм, благаславіў вернікаў і здзейсніў набажэнства перад святынямі, пасля чаго звярнуўся да прысутных з павучальным словам, падкрэслішыў, што Рызу, фрагмент якой дастаўлены ў Мінск, насіў Сам Гасподзь.

Таксама ўладыка Антоній распавёў пра спіс Толгскага абраза Божай Маці, які аб’явіўся ў XIV стагоддзі, і нагадаў пра значэнне аскетычнага подзвігу і тэалагічных твораў свяціцеля Ігната Бранчанінава.

Па завяршэнні набажэнства вернікаў прывітаў мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Святыні будуць даступныя для пакланення ў храме Аляксандра Неўскага 20 і 21 ліпеня з 08:00 да 22:00, 22 ліпеня з 08:00 да 10:00, пасля чаго адбудуць ў Гродна, дзе да 25 ліпеня будуць знаходзіцца ў Раство-Багародзічным стаўрапагіяльным жаночым манастыры, а 25-27 ліпеня – ва Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі