Патрыярх Кірыл заклікаў не палітызаваць паняцце «Рускі свет»

кириллПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл Кірыл заклікаў не палітызаваць паняцце «Рускі свет».

Патрыярх Кірыл, у прыватнасці, выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што пэўныя колы робяць спробы палітызаваць паняцце «Рускі свет».

Па словах прэс-сакратара патрыярха Аляксандра Волкава, Кірыл выказаў незадаволенасць тым, што праціўнікі выкарыстоўваюць паняцце «Рускі свет», нібы нейкае пудзіла. Гэтыя людзі заяўляюць, што гэта – нейкая дактрына, якая накіравана на выкарыстанне выключна ў інтарэсах Расеі, паведамляе ТАСС. 

Патрыярх Кірыл адзначыў, што няма нічога больш далекага ад ісціны, чым супастаўляць Рускі свет толькі з Расіяй. Па словах прадстаяцеля царквы, Рускі свет уяўляе сабой адначасова і Беларускі, і Ўкраінскі свет. Гэта той свет, які быў створаны праз Хрышчэнне ў Дняпры князем Уладзімірам. Гэта таксама сістэма каштоўнасцяў, якая параднілася з культурай і побытам людзей, дадаў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі