Полацкая моладзь узяла ўдзел у святкаваннях у Троіца-Сергіевай лаўры

валаамДэлегацыя праваслаўнай моладзі з Полацкай епархіі ў межах VIII Міжнароднага з’езду “Садружнасць праваслаўнай моладзі”, які адкрыўся 14 ліпеня ў Курску, 19 ліпеня ўзяла ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды святкавання памяці прапачэснага Сергія Раданежскага ў Троіца-Сергіевай лаўры.

Маладыя палачане прысутнічалі на богаслужбе, якую ўзначаліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, пасля чаго сустрэліся з праваслаўнымі добраахвотнікамі, якія арганізавалі Патрыяршую богаслужбу і падзяліліся вопытам працы з моладдзю, а таксама змаглі падняцца на галоўную званіцу Лаўры і пазваніць у святочны дабравеснік, паведамляе eparhia992.by.

Дэлегаты з’езда пабывалі ў Маскве, дзе прыклаліся да мошчаў блажэннай Матроны Маскоўскай, наведалі храм Хрыста Збавіцеля і Зачаціеўскі манастыр, пасля чаго вырушылі ў Санкт-Пецярбург, пасля агляду святыняў якога наведаюць выспу Валаам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі