Расійскія эксперты: Беларускі рубель у другой палове 2015 года пачне больш істотна слабець

рубльУ другой палове 2015 года можа пачацца больш істотнае паслабленне беларускага рубля. Такі прагноз аналітыкаў Цэнтра макраэканамічных даследаванняў расійскага «Ашчадбанка».

Эксперты адзначаюць, што дзякуючы прынятым Нацбанкам Беларусі намаганням інфляцыя ў краіне ў цэлым запавольваецца.

На думку аналітыкаў, на дынаміку інфляцыі працягваюць ўплываць два асноўных фактара. Гэта, па-першае, захаванне рэгулятарам высокіх ставак па аперацыях прадастаўлення ліквіднасці банкам (каля 30%). Па-другое, працягваюць зніжацца наяўныя даходы. З-за гэтага зніжаецца спажывецкі попыт.

Расійскія эксперты ў цэлым прагназуюць, што тэмпы дэвальвацыі беларускага рубля паскорацца.

Аўтары даследавання адзначаюць таксама, што аб’ем ЗВР Беларусі знаходзіцца на досыць нізкім узроўні і складае 4,6 млрд даляраў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі