У Ваўкавыску асвечаны звон-помнік удзельнікам вайны ў Афганістане

колоколУ Ваўкавыску 17 ліпеня з удзелам настаяцеля праваслаўнага храма Мяфодзія і Кірыла іерэя Аляксандра Юзвы і клірыка Свята-Петра-Паўлаўскага сабора іерэя Уладзіміра Бабея адбылося асвячэнне помніка-звона ў скверы памяці ваеннаслужачых Савецкай арміі – удзельнікаў вайны ў Афганістане.

Таксама святары здзейснілі памінальную літыю. Пасля асвячэння помніка-звона іерэй Аляксандр Юзва звярнуўся да прысутных з пастырскім словам, пажадаўшы мірнага неба над галавой, паведамляе orthos.org.

У Асіповічах 16 ліпеня падчас сустрэчы ўдзельнікаў вайны ў Афганістане на Прысадзе славы благачынны Асіповіцкай акругі, настаяцель Увядзенского храма пратаіерэй Васіль Белавус таксама адслужыў літыю па загінулым, паведамляе bobruisk.hram.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі