Праваслаўная моладзь зладзіла альтэрнатыўны хросны ход у Курапаты

курапатыУ якасці адказу на правядзенне 18 ліпеня Мінскай епархіяй БПЦ моладзевага праваслаўнага фестываля на Лініі Сталіна – мемарыяле, факт існавання і сімволікі якога неадназначна ўспрымаецца грамадскай думкай, – невялікая група моладзі праваслаўнага, а таксама каталіцкага веравызнання здзейсніла сімвалічны хросны ход ва ўрочышча Курапаты пад Мінскам – месца масавага знішчэння беларусаў падчас рэжыму Сталіна.

Малады праваслаўны вернік Андрэй Строцаў, а таксама яго сябры ў гэты дзень прайшлі па Мінску ў Курапаты сімвалічным хросным ходам, каб ля крыжа ў цэнтры грамадзянскага мемарыяла памаліцца аб забітых, а таксама аб удзельніках афіцыйнага моладзевага фестываля БПЦ. “Мы не хацелі зрабіць гэта як правакацыю ці пратэстную акцыю, ня ставілі мэтаю масавасць. Хрыстос казаў, што дзе двое ці трое сабраліся дзеля Яго, то там і Ён, а нас было ажно чацьвёра, каталікоў і праваслаўных”, –  тлумачыць сэнс грамадскага акту Андрэй Строцаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы facebook.com.

“Абодва месцы, расстрэльны Курапацкі лес і сталінісцкі ваенны музей, знаходзяцца вельмі блізка, яны, магчыма, самыя моцныя сімвалы двух розных Мінскаў, паміж якімі неабходна здзейсніць цяжкі выбар. І мы спадзяемся, што Бог нам усім дасьць моцы абраць той шлях, дзе адкрыюцца сапраўдныя памяць, праўда і магчымасьць для міра”, – кажа Строцаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі