Праваслаўныя хоры выступілі на Днях Ваўкавыска і вёскі Агароднікі

огородникиХор духавенства праваслаўнай Гродзенскай епархіі 18 ліпеня ўзяў удзел у святкаванні 1005-годдзя Ваўкавыска.

Вялікая канцэртная праграма ўключыла ў сябе не толькі духоўныя, але і свецкія музычныя творы аўтарства ганаровага чальца Саюза кампазітараў Беларусі клірыка гродзенскага Пакроўскага кафедральнага сабора пратаіерэя Андрэя Бандарэнкі, паведамляе orthos.org.

У гэты ж дзень у вёсцы Агароднікі пад Мастамі ўдзел у святкаванні Дня вёскі, які вяскоўцы адзначаюць у дзень святкавання памяці апосталаў Пятра і Паўла, узяў хор Міхайлаўскага храма ў Скідзелі, які выступіў з вялікай канцэртнай праграмай. Па заканчэнні канцэрта адбылася падрыхтаваная прыхаджанамі трапеза.

Адкрыццю свята папярэднічала набажэнства да заступніцтва апосталаў Пятра і Паўла, якое пры вялікім збегу вернікаў здзейсніў святар скідзельскага храма іерэй Сергій Ермакоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі