У Польшчы змагарам з камунізмам будуць выплачваць фінансавую дапамогу
З 31 жніўня ў Польшчы ўступае ў сілу новы закон, згодна з якім дзеячам антыкамуністычнай апазіцыі і асобам, рэпрэсаваным па палітычных матывах у часы камуністычнай Польшчы, будуць выплачваць фінансавую дапамогу па 400 злотых, паведамляе radiopolsha.pl.
Закон тычыцца тых грамадзян, якія ў 1956-1989 гг. прымалі ўдзел у антыкамуністычных мерапрыемствах, накіраваных на аднаўленне суверэнітэту і незалежнасці Радзімы або былі рэпрэсаваныя па гэтай прычыне.
Матэрыяльную дапамогу ў памеры каля 95 еўра штомесяц будуць атрымліваць тыя, чый прыбытак не перавышае 120% ад мінімальнай пенсіі (каля 220 еўра).
У Інстытуце нацыянальнай памяці (ІНП) Польшчы паведамілі, што для атрымання фіндапамогі змагары з камунізмам павінны афіцыйна звярнуцца ва Упраўленне па пытаннях ветэранаў і рэпрэсаваных асоб.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 29.11.2019 00:16
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)