У Пухавічах створаная Другая царкоўная акруга

абитураЕпіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін падчас Боскай літургіі, здзейсненай у храме Сергія Раданежскага ў пасёлку Дружны пад Пухавічамі 18 ліпеня абвесціў аб стварэнні ў межах Пухавіцкага раёна Другой Пухавіцкага акругі праваслаўных цэркваў.

Другая Пухавіцкая акруга створаная па хадайніцтве благачыннага Пухавіцкай царкоўнай акругі пратаіерэя Аляксандра Цалкова з мэтай удасканалення царкоўна-прыходскага жыцця і адміністрацыйнага і пастырскага апякунства над прыходамі. Узначаліць новую царкоўна-адміністрацыйную адзінку настаяцель храма Сергія Раданежскага ў пасёлку Дружны іерэй Віктар Машлякевіч, паведамляе borisoveparhia.by.

Па заканчэнні богаслужбы быў здзейснены хросны ход вакол храма.

Напярэдадні ўладыка Веньямін сустрэўся з абітурыентамі духоўных навучальных установаў. Гутарка і благаслаўленне абітурыентаў адбыліся ва ўпраўленні Барысаўскай епархіі.

26 ліпеня епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін асвеціць паклонны крыж на ўездзе ў Барысаў з боку Мінска. Чын асвячэння будзе здзейснены ў 16.00. Да месца асвячэння паклоннага крыжа будзе арганізаваны аўтобус ад Васкрасенскага кафедральнага сабора.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі