У Беларусі змяняюцца ўмовы выхаду грамадзян з долевага будаўніцтва
У Беларусі змяняецца парадак вяртання грошай грамадзянам пры іх выхадзе з долевага будаўніцтва, спыненні членства ў арганізацыі забудоўшчыкаў і скасаванні дагавораў куплі-продажу жылых памяшканняў, пабудаваных па дзяржзаказу. Новы парадак замацаваны пастановай Савета Міністраў №606 ад 17 ліпеня, апублікаваным 22 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакументам унесены змяненні ў пастанову ўрада №6 ад 8 студзеня 2014 года.
Асноўная задача новай пастановы – збалансаваць ацэнку узносаў грамадзян падчас будаўніцтва жылля і тых сум, якія ім выплачваюць, калі яны выходзяць з адпаведнага праекта. Для гэтага ўведзены новы каэфіцыент індэксацыі сумы, якая падлягае да вяртання – стаўка рэфінансавання Нацбанка. Раней, калі чалавек ўмоўна уносіў у будаўніцтва 100 млн рублёў, то пры выхадзе з яго чалавек атрымліваў 90 млн рублёў.
Каб грамадзяне не неслі страт, уведзены пералік па стаўцы рэфінансавання, з моманту ўнясення сродкаў дольшчыкам, членам арганізацыі забудоўшчыкаў да даты іх вяртання па спецыяльнай формуле. Напрыклад, калі чалавек уносіць тыя ж 100 млн рублёў і праз год выходзіць з будаўніцтва, то ён атрымае суму, памножаную на стаўку рэфінансавання плюс пэўны каэфіцыент. Такім чынам яго выдаткі будуць кампенсаваныя.
Пералік унесеных сум вядзецца па кожнай крыніцы фінансавання асобна з улікам даты паступлення грашовых сродкаў на спецыяльны, бягучы рахунак забудоўшчыка.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)