У Конга ісламісты жыўцом спалілі жыхароў хрысціянскіх паселішчаў

конгоУ Конга 15 ліпеня 11 чалавек з трох хрысціянскіх паселішчаў згарэлі жыўцом, мноства атрымалі апёкі і раненні ў выніку нападу баевікоў з Міжнароднай ісламскай абароны (МІО). Большасць ахвяраў згарэлі проста ў сваіх дамах.

Ісламісты падпалілі 69 дамоў, скралі хатнюю жывёлу і знеслі з сабой маёмасць жыхароў. Мясцовыя жыхары звярнуліся да ўладаў суседняга горада Кіншасы і ў ААН з просьбай накіраваць дадатковы кантынгент міратворчых кангалезскіх і міжнародных войскаў. Атака баевікоў — чацвёрты напад МІО за месяц, якая суправаджаецца чалавечымі ахвярамі, паведамляе fides.org.

У Лівіі 11 ліпеня ў раёне паселішча Нуфліях на поўдзень ад горада Сірта джихадзістамі выкрадзеныя тры хрысціяніны — прыезджыя з Ганы, Нігерыі і Егіпта, пра што стала вядома толькі 19 ліпеня. Гэты рэгіён лічыцца адным з апірышчаў джихадзісцкіх груповак, у т. л. звязаных з ІДІЛ.

Баевікі змясцілі інфармацыю аб выкрадзеных у сацыяльных сетках, ніяк не патлумачыўшы сваіх мэтаў. Пачатыя спробы перамоваў аб вызваленні за выкуп.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі