За словы пра іслам як пра “сатанінскую рэлігію” 78-гадовы пастар атрымаў 6 месяцаў турмы
78-гадовы пастар Евангелічнай царквы Джэймс МакКонел, які служыць у «скініі» Whitewell Metropolitan ў Паўночным Белфасце, рашэннем суда адпраўлены на пенсію, а таксама асуджаны да 6 месяцаў турэмнага зняволення за выказвание пра іслам як пра “сатанінскую рэлігію”, зробленае ім у онлайн-пропаведзт.
Згодна з ірландскам законам ад 2003 года «Аб камунікацыях», які забараняе «адпраўку пры дапамозе электронных сетак сувязі агрэсіўных паведамленняў ці іншых адпраўленняў», выказванне «Іслам мае паганскае, сатанінскае паходжанне, гэта дактрына, спароджаная ў пекле», прызнанае злачынным. Нагодай для анты-ісламскай пропаведзі МакКонела стала паведамленне ў СМІ пра тое, што суданская хрысьціянка была прысуджаная да смерці за адмову ад ісламу, паведамляе christianexaminer.com.
«Евангелле цяпер падвяргаецца сур’ёзным нападкам. Гэта ўжо было не раз у мінулым. У першым стагоддзі хрысціянства апосталаў гналі усюды за пропаведзь Евангелля, – кажа МакКонел. – першых хрысціянаў варылі ў алеі, палілі на вогнішчах, аддавалі на разарванне дзікім звярам. Калі яны ўсё гэта маглі вытрываць, то я ўжо, напэўна, змагу перажыць 6 месяцаў турмы». Па факце абвінавачвання пастар атрымаў больш за 20 тысяч лістоў са словамі падтрымкі.
“Фонд нашай царквы аказвае дапамогу больш чым 1 200 дзецям мусульманаў у Кеніі і Эфіопіі, і я не адчуваю ў сваім сэрцы нянавісці да мусульманаў, але я не спыню змагацца супраць ісламу», – кажа пастар МакКонел.
Чарговае судовае паседжаньне па справе пастара адбудзецца ў жніўні, яго адвакат заявіў, што будзе даказваць бессэнсоўнасць асуджэння з гледзішча грамадскіх інтарэсаў пажылога пастара, які аддаў 60 гадоў свайго жыцця служэнню Царкве.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)