Беларусь і ЕФСР абмяркоўваюць умовы выдзялення 3 млрд даляраў

строчакБеларусь абмяркоўвае з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) умовы запуску новай праграмы дапамогі на 3 млрд даляраў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Расіі Сяргей Старчак.

У пачатку ліпеня 2015 года міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў паведамляў, што Беларусь звярнулася да Расіі з просьбай аб прадастаўленні новага крэдыту на суму 3 млрд даляраў. Улады гэтае пытанне прапрацоўвалі, паведамляюць РІА Новости. 

Аднак, па словах Сяргея Старчака, у цяперашні час гаворкі аб выдзяленні Беларусі крэдыту з расійскага бюджэту не ідзе.

Намеснік міністра дадаў, што першае абмеркаванне умоў адбылося. Цяпер эксперты фонду, Міністэрства фінансаў і Нацыянальнага банка Беларусі пачнуць ўзгадненне параметраў матрыцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі