Дашкевіч: трэсці сваімі геніталіямі – гэта не праява свабоды

дашкевічПрадстаўнікам гей-лобі не падабаецца, што «Малады фронт» «заўсёды і ўсюды заяўляе, што мы супраць гей-парадаў і не дапусцім ўсёй гэтай педэрастыі». Пра гэта заявіў лідар арганізацыі Зміцер Дашкевіч. «З-за гэтага, дарэчы, у нас адсутнічае фінансавая падтрымка з боку міжнародных фондаў», – адзначыў ён.

Палітык не лічыць «праявамі свабоды і дэмакратыі сітуацыю, калі людзі выходзяць на вуліцы, трасуць сваімі геніталіямі і патрабуюць права на ўсынаўленне дзяцей». «Бацькі-заснавальнікі ЗША казалі пра тое, што не можа быць дэмакратыі без Бога і Бібліі. І мне мая Біблія і мой Бог забараняюць прызнаваць правы геяў. А калі хрысціяне не чуюць свайго Бога, то да іх прыйдзе іншы – ісламскі, і ўсё ім растлумачыць», – падкрэсліў Зміцер Дашкевіч у інтэрв’ю «БелГазеце».

Зміцер Дашкевіч адзначыў, што жыве па Бібліі і свой вольны час стараецца праводзіць з дачкой. «Перад сном я чытаю ёй дзіцячую Біблію і не хачу, каб маё дзіця выходзіла на вуліцу і бачыла тую дэмакратыю, якая цяпер адбываецца на Захадзе… І ў нашай краіне ёсць такія людзі, якія за «рускі свет» або за гей-парады, яны ідуць па шырокім шляху і ім добра. А я іду па вузкім шляху, і толькі за свой шлях я буду адказваць перад Богам», – сказаў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі