Найбуйнейшыя сацсеткі ў Беларусі могуць заблакаваць

соцсетіНайбуйнейшыя сацыяльныя сеткі Youtube, Вконтакте, Facebook і Twitter у Беларусі могуць заблакаваць.

Пра гэта паведамляе electroname.com са спасылкай на крыніцу ў тэлекамунікацыйнай галіне.

Па дадзеных крыніцы, у чорны спіс, які вядзецца РУП «БелГІЭ», ўключаны некалькі адрасоў блогаў, якія размешчаны на Facebook, Youtube і Twitter.

Эксперт таксама выказаў меркаванне, што беларускія правайдэры не стануць ўскладняць сабе задачу тым, каб фільтраваць асобныя урлы (з HTTPS). Верагодна, яны папросту унясуць ІP, а таксама дамены блогаў у чорны спіс. У выніку Vkontakte, Youtube, Facebook і Twitter будуць цалкам заблякаваныя.

Паведамляецца таксама, што правайдэры павінны ўключыць блакаванне на працягу сутак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі