Новы ўрад Малдовы сфармаваны праеўрапейскімі партыямі

молдоваПагадненне аб стварэнні новай кіруючай праеўрапейскай кааліцыі парафіравана ў Малдове 22 ліпеня. У кааліцыю ўвайшлі партыі — Дэмакратычная (ДПМ), Ліберальна-дэмакратычная (ЛДПМ) і Ліберальная (Л).

Фарміраванне кааліцыі, якая валодае большасцю галасоў у парламенце, абумоўлена неабходнасцю стварэння новага ўрада наўзамен ранейшага, якое 16 чэрвеня 2015 года сышло ў адстаўку. Адстаўка ўрада ажыццёўлена пасля таго, як адмовіўся ад сваёй пасады прэм’ер-міністр Кірыл Габурыч, паведамляе Deutsche Welle. 

Партыі, якія падпісалі пагадненне аб стварэнні кааліцыі, за апошнія 5 гадоў ужо двойчы фармавалі кабінет.

Перамовы аб стварэнні праеўрапецскай кааліцыі былі пачаты яшчэ ў чэрвені гэтага года пасля адстаўкі ранейшага ўрада. На тое, што ў Малдове з’явіцца такі ўрад, ускладаў надзеі і Еўрасаюз. У прыватнасці, пра гэта неаднаразова згадваў кіраўнік дэлегацыі ЕС у Кішынёве Пірка Тапіёла.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
23.07.2015 У свеце| Тэгі: , ,




Блогі