У Беларусі запрацаваў новы закон аб Дзяржаўнай мяжы
Новы закон аб Дзяржаўнай мяжы запрацаваў у Беларусі.
Новая рэдакцыя закона «Аб Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» уступае ў законную сілу з 23 ліпеня 2015 года.
Згодна з дакументам, беларускія грамадзяне, замежныя грамадзяне, а таксама асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, не дасягнулі 14 гадоў, пры ўездзе, знаходжанні і перамяшчэнні ў памежнай зоне абавязаны пры сабе мець пасведчанне аб нараджэнні альбо дакумент, які сведчыць іх асобу. У дачыненні да ўсіх астатніх грамадзян дзейнічае патрабаванне аб неабходнасці мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.
Акрамя гэтага, грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне, а таксама асобы без грамадзянства, якія не пражываюць у памежнай зоне і, згодна з заканадаўчымі нормамі, не вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны, павінны дадаткова пры сабе мець таксама і дакумент, якім пацвярджаецца выплата дзяржаўнай пошліны.
Законам таксама ўнесены прыкметныя змены, звязаныя з выкарыстаннем памежнай паласы. Раней такая паласа прызначалася выключна для ўстаноўкі інжынерных загарод. Цяпер жа – для забеспячэння пагранічнай бяспекі.
У памежнай паласе таксама дазваляецца весці гаспадарчую дзейнасць як дзяржаўным, так і прыватным суб’ектам гаспадарання, але пад кантролем памежнікаў.
Новай рэдакцыяй закона прадугледжаны і некаторыя іншыя змены.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)