У Навагрудку прайшлі духоўныя сустрэчы дарадцаў сямейнага жыцця

сямейнікіУ Навагрудку з 17 па 22 ліпеня па ініцыятыве Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбыўся першы тур курсаў-рэкалекцыў для дарадцаў сямейнага жыцця. Удзельнікамі тэматычных рэкалекцыяў «Выхаванне дзяцей у сям’і» сталі рыма- і грэка-каталікі, а таксама праваслаўныя дарадцы і навучэнцы гродзенскай і мінскай «Школаў сямейнага жыцця».

На працягу тыдня удзельнікі рэкалекцыяў працавалі на канферэнцыях «Псіхалогія мужчыны і жанчыны», «Спосабы будавання добрых стасункаў у сям’і», «Грахі і памылкі бацькоў у выхаванні дзяцей», «Уплыў СМІ на асобу дзіцяці», паведамляе catholic.by.

Вернікі мелі магчымасць абмеркаваць складаныя пытанні, а таксама штовечар глядзелі хрысціянскія фільмы. Штодня адбываліся Святыі Імшы і адарацыя Найсвяцейшага Сакраменту.

Другі тур курсаў-рэкалекцый пройдзе ў Навагрудку з 24 па 29 ліпеня.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі