У Пакістане адклалі пакаранне хрысьціянкі, абвінавачанай у блюзнерстве

бибиВярхоўны суд Пакістана адклаў пакаранне Асіі Бібі — хрысьціянкі, асуджанай за блюзьнерства.

Яна ўжо пяць гадоў чакае ў турме выканання прысуду. Цяпер судовым рашэннем ёй дадзена права на зварот з апеляцыяй.

Яна адмаўляе абвінавачванні ў абразе прарока Мухамеда і кажа, што стала ахвярай паклёпу.

Непачцівыя выказванні аб ісламскім прароку Мухамедзе ў любой форме, па пакістанскіх законах, караюцца смяротным пакараннем.

Упершыню ў справе Асіі Бібі з’явіўся пробліск надзеі, перадае Бі-бі-сі.

Яна стала першай жанчынай, якую прысудзілі да смерці па законах аб блюзнерстве.

Смяротны прысуд Бібі, маці дваіх дзяцей, выклікаў пратэсты і ў самым Пакістане, і за яго межамі.

Абвінавачванні супраць яе былі вылучаныя ў 2009 годзе, калі яна працавала ў полі і ў яе адбылася сварка з мусульманскімі жанчынамі, якія працавалі разам з ёй.

Ёй было даручана набраць вады, а затым мусульманкі сталі лаяць яе, заяўляючы, што хрысціянка не мае права дакранацца да гарлача з вадой.

Некалькі дзён праз Бібі была збітая і падвергнутая катаваньням натоўпам пасля таго, як жанчыны абвінавацілі яе ў абразе Мухамеда. Неўзабаве яна была арыштаваная і прысуджаная да смерці па законе аб блюзнерстве.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі