У Салігорску і Любані пасвечаныя новыя пастары

пасторыУ Любані пад Салігорскам ў памеснай царкве хрысціянаў Веры Евангельскай 12 ліпеня падчас урачыстага служэння ў сан пастара быў пасвечаны служыцель памеснай царквы Павел Палазнік.

Удзел у пасвячэнні ўзялі біскуп Аб’яднання ХВЭ ў Мінску і Мінскай вобласці Мікалай Стасілевіч, яго намеснік Міхаіл Грынько, рэгіянальны пастар Анатоль Ермаковіч, пастар Віталь Караніха і іншыя служыцелі, якія падзяліліся словам навучання, а потым разам маліліся, паведамляе cxbe.by.

У гэты ж дзень на вячэрнім служэнні ў царкве “Хрыстос для ўсіх” у Салігорску ў сан пастара быў пасвечаны Максім Букацін.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі