Лукашэнка даручыў павысіць пенсіі перад выбарамі

000019_869726_big

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб асобных пытаннях сацыяльнага забеспячэння 24 ліпеня даў указанне павысіць пенсіі з 1 верасня на 5%, паведамляе БЕЛТА.

Мар’яна Шчоткіна, міністр працы і сацыяльнай абароны патлумачыла, што ў апошні час у рэспубліцы знізілася прадукцыйнасць працы, і ў выніку, зменшыліся паступленні ў фонд сацыяльнай абароны. А пры планаванні бюджэту на бягучы год чакалі значна большых паступленняў. Таму за апошнія 6 месяцаў пераразлік пенсій не рабіўся. Міністр працы запэўніла, што задача па павышэнню пенсій будзе выканана.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі