У Баранавічах адбудзецца семінар-трэнінг па сузалежнасці

OLYMPUS DIGITAL CAMERAКаталіцкія сёстры місіянеркі Святой Сям’і з Баранавічаў запрашаюць да ўдзелу ў чарговым семінары-трэнінгу па сузалежнасці “Свет межаў”, які будзе адбывацца з 11 па 16 жніўня ў Доме Міласэрнасці. Да ўдзелу запрашаюцца тыя, хто займаўся ў базавым семінары.

Семінар-трэнінг будуць праводзіць сястра Ірынея Шчарбакова – клінічны псіхолаг, а таксама  каталіцкі святар.“Наша асабістая прастора гаворыць нам аб тым, што мы жывыя, і паказвае нам, наколькі нам добра ці дрэнна з самім сабой. Калі правільна зразумець сваю прастору і жыць у гармоніі са сваімі пачуццямі, то жыццё чалавека перамяняецца. Гэты трэнінг дапаможа зразумець свет межаў і прыўнесці малітву ў сваё штодзённае жыццё”, – тлумачаць арганізатары мэту заняткаў, паведамляе sestrymsf.ru.

Што рабіць з напружаннем і дыскамфортам, як жыць, калі перашкаджаюць жыць, як браць абавязкі і адмаўляцца ад іх – адказы на гэтыя пытанні будуць шукаць удзельнікі семінара.

З 23 па 28 жніўня сёстры ладзяць ігнацыянскія “ціхія” рэкалекцыі, на якія можна запісацца, скарыстаўшыся кантактамі, таксама пададзенымі на сайце манаскай супольнасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі