У Інданэзіі падпаленыя мячэць і дзве пратэстанцкія цэрквы

огоньУ інданэзійскай правінцыі Цэнтральная Ява 20 ліпеня невядомымі падпаленыя буйная пратэстанцкая царква ў Пурварэджа. Напярэдадні быў падпалены малітоўны дом у Джак’якарце. Магчыма, падпалы з’явіліся помстай за напад на мячэць у Талікара ў правінцыі Папуа.

Пастар пратэстанцкай царквы ў Пурварэджа Ібну Прабова паведаміў, што сур’ёзна пашкоджаны фасад будынка. Пастар адзначыў, што адносіны паміж мясцовымі хрысьціянамі і мусульманамі заўсёды былі добрымі, характарызаваліся дыялогам і супрацоўніцтвам, аднак у апошні час «правакацыйныя дзеянні падрываюць міжканфесійную згоду», паведамляе asianews.it.

Дэкан Інстытута філасофіі і тэалогіі Фаджара Цімура, святар Нелес Тебей, кажа, што падпал мячэці ў Талікара не мог быць здзейснены мясцовым насельніцтвам, – у правінцыі пануе анімістычныя традыцыя, якая забараняе папуасам разбураць рэлігійныя аб’екты, каб не наклікаць на сябе і краіну бедствы, а таксама заклікае ўлады правесці дбайнае расследаванне з пошукам вінаватых, каб зняць рэлігійную напружанасць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі