У Індыі падчас нападу на хрысціянскую школу забітая ахова

дети ИндииУ сталіцы Індыі Дэлі ў ноч на 15 ліпеня быў здзейснены ўзброены напад на будынак Аб’яднанай хрысціянскай сярэдняй школы. Двое ахоўнікаў — 36-гадовы Суніл Кумар і 32-гадовы Аніл Кумар, якія раней вучыліся ў гэтай школе, былі знойдзеныя мёртвымі з шматлікімі раненнямі. Вернікі падазраюць у злачынстве чальцоў радыкальных індуісцкіх груповак.

Паліцыя ўстанавіла прапажу 20 тысяч рупій (315 даляраў) з разбітага сейфа дырэктара школы. Па словах памочніка камісара паліцыі, нечаканы напад быў здзейснены як мінімум трыма злачынцамі, паведамляе ucanindia.in.

На думку адміністрацыі Аб’яднанай хрысціянскай сярэдняй школы, у якой вучацца каля 900 дзяўчынак і хлопчыкаў, напад меў за мэту не рабаванне, а запалохванне хрысціянаў. Выкладчыкі школы належаць да «Саюзу баптыстаў Паўночнай Індыі» і «Царквы Паўночнай Індыі».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі