У Іспаніі забаранілі рэгістраваць шлюбы ва ўзросце да 16 гадоў

испания, бракиУ Іспаніі забаранілі рэгістраваць шлюбы маладым людзям ва ўзросце да 16 гадоў. Раней мінімальны ўзрост для ўступлення ў шлюб складаў 14 гадоў. Дадзены паказчык лічыўся самым нізкім у Еўропе.

Да змены мінімальнага парога для ўступлення ў шлюб непаўналетнім маладым людзям дазвалялася жаніцца з дазволу суддзі, а цяпер мае значэнне толькі дасягненне юнакамі і дзяўчатамі мінімальнага ўзросту, паведамляе Бі-бі-сі.

Змены былі ўнесены праз некалькі месяцаў пасля павышэння урадам так званага ўзросту згоды – парога, з якога дазваляецца ўступаць у палавую сувязь, – да 16 гадоў (раней – 13 гадоў).

Урад Іспаніі аб’явіў аб жаданні ўнесці ў заканадаўства адпаведныя змены яшчэ ў красавіку 2013 года, але яны ўступілі ў сілу толькі з 23 ліпеня 2015 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі