У Мінску кіроўца наехаў на пешахода на тратуары

000024_472061_bigУ Мінску вадзіцель збіў пешахода на тратуары. Як паведамілі ў АДАІ Маскоўскага раёна, ДТЗ адбылося 23 ліпеня каля шасці вечара.

Кіроўца не справіўся з кіраваннем на слізкай дарозе пры павароце з Алібегава на вуліцу Брыля, вылецеў на тратуар за прыпыначны пункт і наехаў на пешахода.

Пацярпелага шпіталізавалі, перадае БелТА .

Праводзіцца праверка.

Таксама складзены пратаколы за тое, што аўтамабіль быў без тэхагляду і з пратэрмінаванымі транзітнымі нумарамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі