У Рэчыцы ў дачыненні да Сведкі Іеговы распачалі справу за адмову ад вайсковай службы

арміяУ Рэчыцы мясцоваму прадстаўніку Сведак Іеговы 23-гадоваму Дзмітрыю Чорбе пагражаў суд па ч. 1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса Беларусі за адмову ад праходжання тэрміновай вайсковай службы. Пра гэта паведамілі КРЫНІЦА.INFO ў Forum18.

Малады чалавек павінен быў з’явіцца на вайсковую службу 21 мая. Але 14 красавіка ён папрасіў вызваліць яго ад яе праходжання, бо гэта супярэчыць яго рэлігійным перакананням. Замест гэтага ён заявіў аб сваёй гатоўнасці прайсці альтэрнатыўную службу. У адказ вернік атрымаў ліст ад палкоўніка Дзяніса Ніслоўскага пра тое, што згодна з Законам аб воінскай службе, воінская служба з’яўляецца абавязковай для ўсіх маладых мужчын ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, незалежна ад іх сацыяльнага статусу і рэлігійнай прыналежнасці. Вусныя звароты таксама не дапамаглі.

11 чэрвеня ў дачыненні да Дзмітрыя Чорбы распачалі крымінальную справу, бо ён не з’явіўся для праходжання вайсковай службы. У той жа час, па словах верніка, Следчы камітэт у ходзе расследавання змог пераканацца, што прызыўнік сапраўды з’яўляецца членам рэлігійнага аб’яднання «Сведак Іеговы», чым і абгрунтаваная яго адмова ад праходжання вайсковай службы. У выніку расследаванне было спынена з-за адсутнасці складу злачынства. У СК каментаваць сітуацыю адмовіліся.

У кастрычніку падчас восеньскага прызыву Дзмітрый Чорба чакае паўтарэння сітуацыі.

Сведкі Іеговы рэгулярна адмаўляюцца ад праходжання вайсковай службы. Аднак, па словах прадстаўніка аб’яднання Паўла Ядлоўскага, апошні сур’ёзны выпадак адбыўся ў 2012 годзе, калі крымінальная адказнасць пагражала Аляксандру Белавусу.

Дзмітрый Чорба чакае, што новы закон аб альтэрнатыўнай службе, які ўступіць у моц з 1 студзеня 2016 года, дазволіць яму скарыстацца сваёй свабодай рэлігіі і перакананняў для адмовы ад абавязковай вайсковай службы. Пры гэтым ён расцэньвае больш доўгі тэрмін службы і меншы заробак тым, хто праходзіць альтэрнатыўную службу ў параўнанні з салдатамі-тэрміновікамі, як «пакаранне», каб людзі не хацелі праходзіць альтэрнатыўную службу. Тым не менш, ён гатовы праходзіць яе нават на такіх умовах, адзначае Дзмітрый Чорба.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі