Урад Беларусі ўхваліў тры праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі

дом правительстваУрад Беларусі ўхваліў тры праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Адпаведная пастанова Саўміна №612 ад 21 ліпеня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адобраны праекты “Схема мабільнасці для мэтавых міжасобасных кантактаў (МОСТ)”, “Інстытуцыянальнае развіццё і падтрымка палітыкі па мадэрнізацыі прадпрыемстваў – вытворцаў кампанентаў для аўтамабільнага сектара ў Рэспубліцы Беларусь”, “Рэформа адукацыі з дапамогай міжнароднага абмену ведамі”.

Пастанова ўступае ў сілу з дня прыняцця.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі