Ва Украіне камуністам забаранілі ўдзельнічаць у выбарах

украінаМіністэрства юстыцыі Украіны прыняло рашэнне, згодна з якім камуністам забаранілі ўдзельнічаць у выбарах.

Міністр юстыцыі Павел Пятрэнка заявіў 24 ліпеня на брыфінгу, што ён падпісаў загады, паводле якіх камуністычныя партыі больш не могуць быць суб’ектам выбарчага працэсу, не маюць права прымаць удзел як у мясцовых, так і ў агульнадзяржаўных, а таксама ў прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе УНІАН. 

Па словах Паўла Пятрэнкі, Камуністычная партыя Украіны захоўвае статус юрыдычнай асобы да таго часу, пакуль яе рэгістрацыя не будзе адменена па рашэнні суда.

Па дадзеных украінскіх СМІ, лідэр Камуністычнай партыі Пётр Сіманенка паведаміў, што партыя мае намер прымаць удзел 25 кастрычніка у мясцовых выбарах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі